ЕЗЭКІІЛЯ 37:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)7 І я прарочыў, як мне было загадана. І стаўся шум, калі я прарочыў. І вось, грукат, і наблізіліся косткі, костка да косткі сваёй. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)7 Я вымавіў прароцтва, як загадана было мне; і калі я прарочыў, адбыўся шум, і вось рух, і пачалі збліжацца косьці, костка з косткаю сваёю. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 І я праракаваў, як Ён мне загадаў. А калі я праракаваў, падняўся шум, і вось, грукат; і косткі набліжаліся да костак: кожная да сустава свайго. Глядзіце раздзел |