Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 33:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І была на мне рука ГОСПАДА ўвечары перад прыйсьцем уцекача, і Ён адчыніў вусны мае, калі той прыйшоў да мяне раніцаю. І адчыніліся вусны мае, і ня быў я ўжо нямы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Але яшчэ да прыходу гэтага ўратаванага ўвечары была на мне рука Госпада, і Ён разамкнуў мне вусны, перш чым той прыйшоў да мяне раніцай. І разамкнуліся вусны мае, і я ўжо ня быў бязмоўны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 А супачыла на мне рука Госпада вечарам перад прыбыццём уцекача; і адкрыў Ён мне вусны, перш чым той прыйшоў да мяне раніцай, і калі мае вусны адкрыліся, не быў я ўжо нямы.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 33:22
12 Крыжаваныя спасылкі  

было слова ГОСПАДА да Эзэкіэля, сына Бузі, сьвятара, у зямлі Халдэйцаў над ракою Кевар. І была там над ім рука ГОСПАДА.


Была на мне рука ГОСПАДА, і Ён вывеў мяне ў Духу ГОСПАДА, і паставіў мяне сярод даліны, і яна [была] поўная костак.


І адразу расчыніліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён стаў гаварыць, дабраслаўляючы Бога.


У дваццаць пятым годзе выгнаньня нашага, на пачатку году, у дзясяты [дзень] месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля таго, як быў зруйнаваны горад, у той самы дзень была на мне рука ГОСПАДА, і Ён завёў мяне туды.


І была там на мне рука ГОСПАДА, і Ён сказаў мне: «Устань, выйдзі ў даліну, там Я буду прамаўляць да цябе».


Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася.


І сталася ў шостым годзе, у пятым [дні] шостага месяца, сядзеў я ў доме маім, і старшыні Юды сядзелі перад абліччам маім, і супачыла там на мне рука Госпада ГОСПАДА.


У той дзень Я вырашчу рог дому Ізраіля, і табе адчыню вусны твае сярод іх, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».


І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:


А ты, сыне чалавечы, у дзень, калі Я забяру ад іх сілу іхнюю і радасьць аздобы іхняй, і раскошу вачэй іхніх, і прагненьне душаў іхніх, сыноў іхніх і дочак іхніх,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы