Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 29:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Дзеля гэтага, вось, Я супраць цябе і супраць рэкаў тваіх, і Я аддам зямлю Эгіпецкую пустошыць пусташэньнем, і яна [будзе] пусткаю ад Мігдолу аж да Сэвэны і аж да межаў Кушу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 дык вось, Я - на рэкі твае, і зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю пустыняў ад Мігдола да Сіены, да самай мяжы Эфіопіі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 дзеля таго вось прыйду Я да цябе і да тваіх рэк ды зраблю з зямлі Егіпецкай пустыню, мечам расцерушу зямлю ад Магдола аж да Сіэна і аж да межаў Куша.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 29:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

«Скажы сынам Ізраіля, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, між Мігдолам і морам, перад Баал-Цэфонам. Насупраць яго станьце табарам каля мора.


Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:


«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.


Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “За тое, што вы прамаўлялі марноту і бачылі падман, вось, Я супраць вас, кажа Госпад ГОСПАД.


І скажы зямлі Ізраіля: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, і Я выцягну меч Мой з похваў, і ўдару пасярод цябе праведніка і бязбожніка.


дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і Я прывяду супраць цябе народы шматлікія, як мора ўздымае хвалі свае.


Ня пройдзе па ёй нага чалавека, і нага быдла ня пройдзе праз яе, і ня будзе яна абжытая сорак гадоў.


і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”


І станецца зямля Эгіпецкая пусткай і руінаю, і даведаюцца яны, што Я — ГОСПАД, за тое, што ты сказаў: ”Мая рака, я яе зрабіў”.


І Я зраблю рэкі сухадолам, і аддам зямлю ў рукі ліхотнікаў, і спустошу зямлю і ўсё, што ў ёй, рукою чужынцаў. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.


Ці на рэкі загневаўся ГОСПАД, ці супраць рэк [палае] гнеў Твой? Ці супраць мора ярасьць Твая, што Ты сеў на коняў Тваіх, на калясьніцы Твае пераможныя?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы