Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 27:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Калі тавары твае выходзілі з мора, ты карміў шмат народаў! Дзеля мноства багацьцяў тваіх і тавараў тваіх ты ўзбагаціў валадароў зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 Калі прыходзілі з мора твае тавары, ты карміў многія народы; мноствам багацьця твайго і тваім гандлем узбагачаў цароў зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Калі тавары твае ішлі з-за мора, карміў ты шмат народаў! Дзеля мноства багаццяў тваіх і тваіх тавараў узбагаціў ты цароў зямлі.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 27:33
9 Крыжаваныя спасылкі  

і скажы Тыру, які жыве каля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах шматлікіх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Тыр, ты сказаў: “Я — [карабель] дасканалай прыгажосьці!”


З пашырэньнем гандлю твайго напоўнілася нутро тваё гвалтам, і ты саграшыў. І Я скінуў цябе з гары Божай, і выгнаў цябе, херувім, які асланяе, спаміж агністых камянёў.


І пабудаваў сабе Тыр горад умацаваны, і назьбіраў срэбра, як пылу, і шчырага золата — як балота вулічнага.


І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!


бо віном ярасьці распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і валадары зямныя распусьнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагаціліся з моцы раскошы яе».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы