Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 16:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 І было ў цябе адваротна, чым у блудніцаў; ніхто ня гнаўся за табою, гэта ты давала плату, а табе ніхто не даваў платы, і было ў цябе наадварот.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 У цябе ў блудадзействах тваіх было супраціўнае таму, што бывае з жанчынамі: не за табою ганяліся, а ты давала дарункі, а табе не давалі дарункаў; і таму ты рабіла супраціўна іншым.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 І сталася ў цябе адваротна звычаю гэтых жанчын у распусце тваёй, і ніхто не гнаўся за табою, гэта ты давала плату, а табе ніхто не аднагароджваў, сталася ў цябе наадварот.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 16:34
5 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: «Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая».


I сталася пасьля гэтых падзеяў, і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: «Ляж са мною».


Усім блудніцам даецца плата, а ты давала плату тваю ўсім палюбоўнікам тваім і давала падарункі ім, каб яны прыходзілі да цябе адусюль, каб распусьнічаць з табою.


Дзеля гэтага, распусьніца, слухай слова ГОСПАДА!


Бо яны зыйшлі да Асура, як дзікі асёл самотны; Эфраім наймае сабе каханкаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы