ДРУГІ ЗАКОН 31:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)7 І паклікаў Майсей Егошуа, і сказаў яму на вачах усяго Ізраіля: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам іхнім даць яе, і ты яе аддасі ў спадчыну ім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)7 І паклікаў Майсей Ісуса і перад вачыма ўсіх Ізраільцянаў сказаў яму: будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвойдзеш з народам гэтым у зямлю, даць якую яму Гасподзь запрысягаўся бацькам ягоным, і ты падзеліш яе на дзялянкі яму; Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 Потым паклікаў Майсей Ешуа і сказаў яму перад усім Ізраэлем: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якою прысягнуў Госпад, што мае даць яе бацькам іх, і ты яе падзеліш па жэрабі. Глядзіце раздзел |