Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 29:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І пакаленьні наступныя, сыны вашыя, якія паўстануць пасьля вас, і чужынец, які прыйшоў з зямлі далёкай, убачаць плягі зямлі гэтай і немачы ейныя, якія спашле на яе ГОСПАД, і скажуць:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І скажа наступны род, дзеці вашыя, якія будуць пасьля вас, і чужаземец, які прыйдзе зь зямлі далёкай, убачыўшы паразу зямлі гэтай і хваробы, якімі зьнясіліць яе Гасподзь:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Тады будучыя пакаленні, сыны вашы, якія народзяцца пасля вас, і прыхадні, якія прыбудуць здалёк, убачаць плягі гэтае зямлі і немачы, якімі будзе караць яе Госпад, і скажуць:

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 29:22
9 Крыжаваныя спасылкі  

і зраблю народ гэты пустэчаю і насьмешкаю. Кожны, хто будзе паўз яго праходзіць, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.


а тая, якая прыносіць церні і асот, непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе — спаленьне.


Эдом станецца пустэчай, і кожны, хто будзе праходзіць праз яго, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.


Дзеля гневу ГОСПАДА ня будзе ніхто жыць на ёй, але ўся яна станецца пусткаю. Кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.


І ГОСПАД лінуў на Садом і Гамору дождж серкі і агню ад ГОСПАДА з неба,


Няхай будзе той чалавек як гарады, якія зьнішчыў ГОС­ПАД і не пашкадаваў! Няхай чуе ён крык раніцай і гармідар [ваенны] апоўдні,


Як пасьля зьнішчэньня Садому і Гаморы і суседзяў іхніх, кажа ГОСПАД, ня будзе жыць там чалавек, і не паселіцца там сын чалавечы.


Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.


Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы