Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 28:57 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

57 і ня дасьць ім пасьледу свайго, які выйшаў спаміж ног ейных, і сыноў сваіх, якіх нарадзіла, бо будзе есьці іх таемна дзеля нястачы ўсяго ў аблозе і бядзе, якімі прыцісьне цябе вораг твой у-ва ўсіх брамах тваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

57 і ня дасьць пасьледу, што выходзіць спаміж ног у яе, і дзяцей, якіх яна народзіць; бо яна, пры нястачы ва ўсім, таемна есьціме іх, у аблозе і ва ўціску, у якім уцісьне цябе вораг твой у селішчах тваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

57 і не дасць ім ложышча, якое выйшла з яе жаночага ўлоння, і дзяцей, якія нарадзіліся ў тую гадзіну; бо есці іх будзе таемна дзеля нястачы ўсяго ў час аблогі і гора, якімі прыцісне цябе вораг твой у брамах тваіх.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 28:57
6 Крыжаваныя спасылкі  

Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.


І сказаў ёй валадар: «Што табе?» Яна сказала: «Гэтая жанчына сказала мне: “Дай сына твайго, і мы зьямо яго сёньня, а сына майго зьямо заўтра”.


І зварылі мы сына майго, і зьелі яго, і на другі дзень я сказала ёй: “Дай сына твайго, і мы зьямо яго”, але яна схавала сына свайго».


Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!


Рукі жанчынаў чульлівых варылі дзетак сваіх, якія сталіся ежаю для іх у [час] загубы дачкі народу майго.


І будзеш ты есьці плод улоньня твайго, целы сыноў тваіх і дачок тваіх, якіх даў табе ГОСПАД, Бог твой, у аблозе і ў бядзе, якімі прыцісьне цябе вораг твой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы