Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 25:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Камень вагавы няхай будзе праведны і дакладны; і эфа няхай будзе ў цябе дакладная і праведная, каб доўгія былі дні твае на зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 гіра ў цябе павінна быць дакладная і правільная, і эфа ў цябе павінна быць дакладная і правільная, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Вага ў цябе павінна быць справядлівая і праўдзівая, і эфа хай будзе ў цябе справядлівая і праўдзівая, каб доўга ты жыў на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 25:15
14 Крыжаваныя спасылкі  

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.


І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».


Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,


«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».


Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ.


каб не вывышалася сэрца ягонае па-над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад прыказаньняў ані ўправа, ані ўлева, каб доўгімі былі дні валадарства ягонага і сыноў ягоных у Ізраілі.


і каб доўгія былі дні вашыя ў той зямлі, якую з прысягай абяцаў ГОСПАД бацькам вашым даць ім і насеньню іхняму, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.


і рабі тое, што належыцца і што добрае ў вачах ГОСПАДА, каб было табе добра і ты ўвайшоў і ўспадкаеміў зямлю добрую, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім,


У-ва ўсім ідзіце дакладна тым шляхам, які загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, каб вы жылі і былі шчасьлівыя, і каб доўгімі былі дні вашыя на зямлі, якую атрымаеце.


Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.


Няхай ня будзе ў доме тваім эфы большай і меншай.


Няхай у вас будзе вага праведная, эфа праведная і бат праведны.


Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе, у меры, у вазе і ў вымярэньнях.


кажучы: «Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы