Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 24:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзе­ньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 аддай яму заклад пры захадзе сонца, каб ён лёг спаць у вопратцы сваёй і дабраславіў цябе, - і табе залічыцца гэта ў праведнасьць прад Госпадам, Богам тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 але зараз жа аддай яму да захаду сонца, каб спаў ён у адзенні сваім і дабраслаўляў цябе і каб меў ты справядлівасць перад абліччам Госпада, Бога твайго.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 24:13
24 Крыжаваныя спасылкі  

адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”


І будзе праведнасьць нашая ў тым, што мы будзем захоўваць і выконваць усе прыказаньні гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам загадаў”.


У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.


Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.


Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;


На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго.


аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ.


крыўдзіў беднага і ўбогага, рабункам рабаваў, не аддаваў закладзенага, падымаў вочы свае да ідалаў, рабіў брыдоты,


ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай,


Тады зазіхціць сьвятло тваё, як зараніца, і рана твая хутка загоіцца, і пойдзе перад абліччам тваім праведнасьць твая, а слава ГОСПАДА будзе ісьці за табой.


Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.


І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.


нікога ня крыўдзіў, закладзенага не затрымоўваў, рабункам не рабаваў, даваў хлеб свой галоднаму, голага апранаў вопраткай,


Калі гэта чалавек бедны, ня ляжаш спаць з закладам ягоным,


Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы