Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 19:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Не паўстане адзін сьведка супраць чалавека, [абвінавачваючы] ў нейкім беззаконьні ці ў некім грэху. У кожным граху, якім саграшыў чалавек, паводле [словаў] з вуснаў двух або трох сьведкаў выносіцца рашэньне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Ня досыць аднаго сьведкі супроць каго-небудзь у якой-небудзь віне і ў якім-небудзь злачынстве і ў якім-небудзь грэху, якім ён згрэшыць: пры словах двух сьведкаў, альбо пры словах трох сьведкаў адбудзецца справа.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Недастаткова будзе аднаго сведкі супраць каго-небудзь, якім бы ні быў яго грэх або яго злачынства; але дастаткова будзе любога слова з вуснаў двух або трох сведкаў.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 19:15
12 Крыжаваныя спасылкі  

А насупраць яго паса­дзіце двух чалавек, сыноў Бэліяла, і яны засьведчаць супраць яго, кажучы: “Ты блюзьніў суп­раць Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, і забіце [яго]».


І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр.


Кожны, хто забіў душу, на падставе [словаў] з вуснаў сьведкаў будзе забіты як забойца. Але адзін сьведка ня будзе асуджаць душу на сьмерць.


Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўсякае слова.


«Няўжо судзіць наш Закон чалавека, ня выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?»


І ў Законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдзівае.


Ужо ў трэці раз я іду да вас. Пры вуснах двух сьведкаў або трох будзе стаяць кожнае слова.


Паводле [словаў] з вуснаў двух або трох сьведкаў [вінаваты] сьмерцю памрэ; не памрэ паводле [словаў] з вуснаў аднаго сьведкі.


Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.


Хто адкінуў Закон Майсея пры двух ці трох сьведках, бяз літасьці памірае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы