Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 25:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 «Дык хто з вас можа, — кажа ён, — няхай ідуць [са мною], і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І вось, сказаў ён, каторыя з вас могуць, няхай пойдуць са мною, і калі ёсьць што за гэтым чалавекам, хай зьвінавацяць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 «Дык хай, хто з вас можа, – гаворыць, – пойдуць разам са мной ды вінавацяць яго, калі за гэтым чалавекам ёсць якія злачынствы».

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 25:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго.


Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выда­ваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны бу­дзе мець перад абліччам [сваім] абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня.


загадаўшы абвінавальнікам ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, дасьледаваўшы ўсё гэта, даведацца, у чым мы вінавацім яго».


А калі паведамілі мяне пра змову супраць мужа гэтага, што мелася ў Юдэяў, я неадкладна паслаў [яго] да цябе, загадаўшы, каб тыя, што абвінавачваюць яго, гаварылі супраць яго перад табою. Бывай здаровы».


Калі ж Павал меўся расчыніць вусны, сказаў Галіён да Юдэяў: «Калі б сапраўды была нейкая крыўда ці злачынства, о Юдэі, я б меў прычыну цярпець вас.


Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды].


А прабыўшы ў іх больш за дзесяць дзён, зыйшоў у Цэзарэю і на заўтра, сеўшы на судовым пасадзе, загадаў прывесьці Паўла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы