Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 21:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 закрычаўшы: мужы Ізраільскія, памажэце! Гэты чалавек усіх і ўсюды настаўляе супроць народу і закона і месца гэтага; да таго ж і Элінаў дапусьціў у храм і спаганіў сьвятое месца гэтае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 21:28
9 Крыжаваныя спасылкі  

Прыгнятальнік выцягнуў руку сваю на ўсе каштоўныя рэчы ейныя, яна бачыла, што ўвайшлі ў сьвятыню ейную пагане, пра якіх Ты загадаў, што яны ня ўвойдуць у царкву Тваю.


Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, —


А яны начутыя адносна цябе, што ты вучыш адступніцтву ад Майсея ўсіх Юдэяў, што [жывуць] сярод паганаў, кажучы, каб не абрэзвалі сваіх дзяцей і не хадзілі паводле звычаяў.


Пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні некаторыя Юдэі з Азіі, а не з натоўпам і не з замяшаньнем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы