Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Тады мужы тыя пасьпяшаліся і знайшлі Данііла, які ўзносіў просьбы і маленьні да Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Тады гэтыя людзі падсачылі і знайшлі Данііла, як ён маліўся і прасіў свайго Бога,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Такім чынам, гэтыя мужы наляцелі грамадою і знайшлі Даніэля, які маліўся і прызываў Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 6:11
7 Крыжаваныя спасылкі  

Тады тыя маршалкі і князі пасьпяшаліся да валадара і гэтак сказалі яму: «Дарый валадар, жыві на вякі!


Ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сетку сваю.


і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў сваіх, у якой паланілі іх, і будуць маліцца да Цябе, павярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую Ты даў бацькам іхнім, і да гораду, які Ты выбраў, і да Дому гэтага, які я пабудаваў для імя Твайго,


Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.


Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.


Хто ўратаваўся ад мяча, уцякайце, ня стойце! [Хоць вы] далёка, памятайце пра ГОСПАДА, і Ерусалім няхай узыйдзе ў сэрцы вашым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы