Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 5:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Ёсьць муж у валадарстве тваім, у якім Дух Сьвятога Бога. І ў дні бацькі твайго знойдзены былі ў ім сьвятло і розум, і мудрасьць, як мудрасьць Божая, і валадар Навухаданосар, бацька твой, валадару, прызначыў яго начальнікам чараўнікоў, астролягаў, Халдэяў і вяшчуноў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Ёсьць у тваім царстве муж, у якім дух сьвятога Бога; у дні твайго бацькі былі ў ім яснасьць, розум і мудрасьць, роўная мудрасьці багоў, і цар Навухаданосар, твой бацька, паставіў яго начальнікам чарадзеяў, Халдэяў і вяшчуноў, - сам бацька твой, цар,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 У тваім царстве ёсць чалавек, які мае ў сабе духа святых багоў; у часы бацькі твайго знойдзены ў ім веды, і розум, і мудрасць, падобная да мудрасці багоў; бо і бацька твой, Набукаданосар, паставіў яго кіраўніком варажбітоў, чараўнікоў, халдэйцаў і гаруспікаў;

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 5:11
19 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў фараон слугам сваім: «Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?»


І сказала служка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, суцешыць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае, і тое, што ліхое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!»


Вось, ты мудрэйшы за Данііла, ніякая таямніца не схаваная ад цябе!


Мудрасьцю тваёй і розумам тваім ты здабыў сабе багацьце і назьбіраў золата і срэбра ў скарбніцах тваіх.


юнакоў, якія ня маюць у сабе аніякай заганы, [ма­юць] добры выгляд, разуме­юць усякую мудрасьць, і кемлівыя ў навучаньні, і здольныя да ведаў, каб яны мелі сілу стаяць у палацы валадарскім і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйскай.


А гэтая справа, якую валадар патрабуе, цяжкая, і няма нікога, хто мог бы выявіць яе перад валадаром, акрамя багоў, якія не жывуць з цялеснымі [людзьмі]».


Ён выяўляе глыбокае і схаванае; Ён ведае, што ў цемры, і сьвятло жыве з Ім.


і лісьце ягонае прыгожае, і пладоў ягоных шмат, і ежа для ўсіх [ёсьць] на ім, пад ім жылі зьвяры палявыя, і ў галінах ягоных птушкі нябесныя сяліліся, —


І ў канцы прыйшоў да мяне Данііл, якога імя Бэльтэшацар паводле імя бога майго і ў якім Дух Сьвятога Бога, і я расказаў перад ім сон:


“Бэльтэшацар, начальнік чараўнікоў! Я ведаю, што ў табе Дух Сьвятога Бога, і ніякая таямніца ня цяжкая для цябе. Раскажы мне відзеж сну майго, які я бачыў, і значэньне ягонае.


І я чуў пра цябе, што Дух Божы ў табе, і сьвятло, і розум, і мудрасьць незвычайная знойдзены ў табе.


Крыкнуў валадар моцна, каб прывялі астролягаў, Халдэяў і варажбітоў. Адказаў валадар і сказаў мудрацам Бабілонскім: «Кожны чалавек, які прачытае гэты надпіс і патлумачыць мне значэньне ягонае, будзе апрануты ў пурпур, і залаты ланцуг [будзе] на шыі ягонай, і трэцім у валадарстве ён будзе панаваць».


а народ крычаў: «Голас бога, а не чалавека!»


А натоўп, бачачы, што зрабіў Павал, падняў голас свой, кажучы па-лікаонску: «Богі, падобныя да людзей, зыйшлі да нас!»


Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім.


Вось, Я даю, што з сынагогі шатана, з тых, якія называюць сябе Юдэямі, ды ня ёсьць, але хлусяць, вось, Я зраблю, каб яны прыйшлі, і пакланіліся перад нагамі тваімі, і даведаліся, што Я палюбіў цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы