ДАНІІЛА 11:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)11 І раззлуецца валадар з поўдня, і вырушыць [на вайну], і будзе ваяваць з ім, з валадаром з поўначы, і [той] выставіць мноства вялікае, але мноства гэтае будзе аддадзена ў руку ягоную. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)11 І раз'ятрыцца паўднёвы цар і выступіць, уступіць у бойку зь ім, царом паўночным, і выставіць вялікае войска, і аддадзена будзе войска ў рукі яго. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)11 І цар з поўдня закіпіць гневам і пойдзе, каб ваяваць з ім, з царом поўначы, і выставіць ён супраць яго вельмі вялікую сілу, і вялікая гэта сіла пападзе ў яго рукі. Глядзіце раздзел |