Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 6:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 I таксама Я пачуў стогны сыноў Ізраіля, якіх Эгіпцяне зрабілі нявольнікамі, і ўзгадаў запавет Мой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І Я пачуў стогны сыноў Ізраілевых пра тое, што Егіпцяне трымаюць іх у няволі, і ўспомніў заруку Маю.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Пачуў Я стогн сыноў Ізраэля, бо егіпцяне прыгняталі іх; і прыгадаў запавет Мой.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 6:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.


і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.


Ён памятае на вякі запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,


I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.


I пачуў Бог стагнаньні іхнія, і ўзгадаў Бог запавет Свой з Абрагамам, Ісаакам і Якубам.


I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.


I сказаў ім валадар Эгіпту: «Навошта вы, Майсей і Аарон, адцягваеце народ ад працы ягонай? Ідзіце да работаў вашых».


У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.


Падтрымаў Ізраіля, юнака Свайго, успомніў пра міласэрнасьць,


учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы