Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 5:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б’юць; і вінавацяць народ твой».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 саломы не даюць рабам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабеце. І вось, рабоў тваіх бэюць. Грэх народу твайму!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Саломы не дастаўляюць нам, а цэглы вырабляць загадваюць столькі ж; вось, б’юць нас, паслугачоў тваіх, бізунамі і вінавацяць народ твой».

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 5:16
6 Крыжаваныя спасылкі  

І сказалі яны адзін аднаму: «Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём». І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.


а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Баць­ка мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».


I прыйшлі наглядчыкі сыноў Ізраіля, і крычалі да фараона, кажучы: «Чаму ты так робіш адносна слугаў тваіх?


Але ён сказаў: «Лайдакі вы, лайдакі; і таму вы кажаце: “Хадземце, складзем ахвяру ГОСПАДУ”.


І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.


Калі ты нарадзілася, у дзень нараджэньня твайго не абрэзалі табе пупавіны, не абмылі цябе ў вадзе, каб ачысьціць [цябе]; не нацерлі цябе сольлю і не спавілі цябе ў пялюшкі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы