Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 34:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Самыя першыя плады зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Пяршыні пладоў зямлі тваёй прынясі ў дом Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго».

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:26
13 Крыжаваныя спасылкі  

Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.


Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе прыхадню, які ў брамах тваіх, і будзе есьці, або прадасі чужынцу, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.


возьмеш пяршыны з усіх пладоў зямлі, якія зьбярэш у зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, і ўложыш іх у кошык, і пойдзеш на месца, якое ГОСПАД, Бог твой, выбраў, каб было там імя Ягонае.


Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, стаўся Першынцам сярод памёршых.


Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.


І вось цяпер я прынёс пяршыны пладоў зямлі, якую даў мне ГОСПАД”. І паложыш іх перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, і паклонішся перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.


Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.


«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.


Аж да гэтага дня ня будзеце есьці ані хлеба, ані пражанага зерня, ані сырога зерня, пакуль не складзеце дар Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленьням вашым у-ва ўсіх сядзібах вашых.


Пяршыны цеста вашага печыва прынясіце як дар, як дар з току прынясіце яго.


І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй зямлі іхняй, будуць твае. Кожны чысты ў доме тваім, будзе есьці іх.


І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы