Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 34:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч да раніцы ахвяру Сьвята Пасхі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Не вылівай крыві ахвяры Маёй на квашанае, і ахвяра сьвята Пасхі не павінна пераначаваць да раніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю; і хай нічога не застаецца да раніцы наступнага дня з ахвяры пасхальнай.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:25
12 Крыжаваныя спасылкі  

Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы.


I не пакідайце [нічога] з яго да раніцы; і тое, што застанецца з яго да раніцы, спаліце на агні.


Ня будзеш есьці з ёю кіслае. Сем дзён будзеш есьці з ёю праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешліва выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.


Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі.


Мяса ахвяраў мірных у падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.


I калі застанецца мяса пасьвячэньня і хлеб да раніцы, спаліш астачу на агні, нельга есьці яго, бо гэта сьвятое.


Нічога кіслага ня будзеце есьці; у-ва ўсіх сядзібах вашых будзеце есьці праснакі».


І будуць есьці ў гэтую ноч мяса [ягонае], сьпечанае на агні, і праснакі; з горкімі травамі будуць есьці [яго].


Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да кісьлі, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».


Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ.


Ня будзе бачна ў цябе кісьлі ў-ва ўсіх межах тваіх сем дзён. З мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога няхай не застанецца праз ноч да раніцы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы