Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 34:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І сказаў Гасподзь Майсею: вычашы сабе дзьве скрыжалі каменныя, падобныя на ранейшыя, і Я напішу на гэтых скрыжалях словы, якія былі на ранейшых скрыжалях, якія ты разьбіў;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І сказаў Госпад Майсею: «Вычашы сабе дзве каменныя табліцы, падобныя папярэднім, а Я напішу на іх словы, якія мелі табліцы, што ты разбіў.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 34:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».


I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.


I табліцы былі творам Бога, і пісьмо было пісьмом Божым, высечаным на табліцах.


I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.


I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.


I вычасаў Майсей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана раніцай, і ўзыйшоў на гару Сынай, як загадаў яму ГОСПАД; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя.


І Ярэмія ўзяў іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну Нэрыі, пісару, і той напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую спаліў Егаякім, валадар Юды. І было дададзена да іх яшчэ шмат падобных словаў.


Ён паведаміў вам запавет Свой, калі загадаў вам выконваць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы