Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 32:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 I стаў Майсей у браме табару, і сказаў: «Хто за ГОСПАДА — да мяне!» I сабраліся да яго ўсе сыны Левія.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 І стаў Майсей у браме табара і сказаў: хто Гасподні, да мяне! І сабраліся да яго ўсе сыны Лявія.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 І, стоячы ў браме лагера, ён закрычаў: «Хто Госпадаў — да мяне!» І далучыліся да яго ўсе сыны Леві.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 32:26
8 Крыжаваныя спасылкі  

І адзін са слугаў Ёава затрымаўся, і сказаў: «Хто прыхільны Ёаву і хто за Давіда, [няхай ідз з Ёавам!»


І Егу ўзьняў аблічча сваё ў бок вакна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры эўнухі.


Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?


I ўбачыў Майсей народ, што ён неакелзаны, бо Аарон раскелзаў яго на паганьбеньне перад ворагамі ягонымі.


I ён сказаў ім: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Падперажыце кожны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце і зьвярніцеся ад брамы да брамы праз табар, і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны бліжняга свайго”».


Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідвае.


Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: "Ня ведаю вас". І не пазнаў братоў сваіх, і сыноў сваіх ня ведае, бо яны захоўваюць загады Твае і запавет Твой пільнуюць.


Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, ён узьняў вочы і ўбачыў, і вось, муж стаіць насупраць яго і меч аголены ў руцэ ягонай. І падыйшоў Егошуа да яго, і спытаўся: «Ці ты на нашым [баку], ці на баку ворагаў нашых?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы