Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 30:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 I Аарона і сыноў ягоных памажаш і асьвяціш іх, каб былі сьвятарамі Маімі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 памаж і Аарона і сыноў ягоных і пасьвяці іх, каб яны былі сьвятарамі Мне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Памаж таксама Аарона і сыноў яго, і пасвяці іх, каб служылі Мне святарамі.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 30:30
11 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,


I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб ён быў сьвятаром Маім.


I апранеш у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных з ім, і памажаш іх, і напоўніш рукі іхнія, і пасьвяціш іх, і яны будуць сьвятарамі Маімі.


I асьвяціш іх, і будуць яны сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да іх, будзе сьвятым.


А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Гэта будзе для Мяне алей сьвятога памазаньня ў пакаленьнях вашых.


і памажаш іх, як ты памазаў бацьку іхняга, і яны будуць сьвятарамі Маімі, і будзе ім памазаньне іхняе на сьвятарства вечнае ў пакаленьнях іхніх».


І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.


І паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб асьвяціць яго.


І ўзяў Майсей крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярніка, і пакрапіў Аарона і шаты ягоныя, а таксама сыноў ягоных і шаты іхнія. І асьвяціў Аарона і шаты ягоныя, а таксама сыноў ягоных і шаты іхнія.


Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, якім напоўнілі рукі іхнія, каб былі сьвятарамі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы