Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 30:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Усе, хто падлягае лічэньню, ад дваццаці гадоў і вышэй, маюць даць дар ГОСПАДУ.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 кожны, хто паступае ў падлік ад дваццаці гадоў і вышэй, павінен даваць прынашэньне Госпаду;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 А хто знаходзіцца ў ліку тых, каму ад дваццаці гадоў і болей, хай дае ахвяру;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 30:14
10 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА.


Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя.


Сыкль [мае мець] дваццаць гэраў; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў і пятнаццаць сыкляў няхай будзе для вас міна.


Увесь народ зямлі гэтай будзе дары гэтыя даваць князю Ізраіля.


У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.


Сыноў Рубэна, першароднага Ізраіля, паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,


Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою ў Ізраілі палічыце паводле дружынаў іхніх ты і Аарон.


У гэтай пустыні папада­юць трупы вашыя! Усе палічаныя, якія наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, паводле падліку.


«Палічыце лічбу ўсёй грамады сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх, здольных да бою».


“Ня ўбачаць гэтыя людзі, якія выйшлі з Эгіпту ў дваццаць гадоў і вышэй, зямлі, якую Я пад прысягай абяцаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, бо яны ня слухаліся Мяне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы