Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 29:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I возьмеш тлушч барана і хвост, і тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І вазьмі з барана лой і курдзюк, і здор, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані, і абедзьве ныркі і лой, які на іх, правую лапатку,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 29:22
14 Крыжаваныя спасылкі  

I возьмеш увесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку.


Мяса іхняе будзе тваім, таксама грудзіна патрасаная і правая лапатка будуць тваімі.


Грудзіну патрасаную і лапатку падыманую будзеце есьці на месцы чыстым ты і сыны твае, і дочкі твае з табою, бо гэта частка твая і сыноў тваіх з ахвяраў мірных сыноў Ізраіля.


а грудзіну і правае плячо Аарон прынёс, патрасаючы перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў яму Майсей.


А тлушч вала і хвост барана, і ныркі з лоем, і тлушч на вантробе


але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: курдзюк, тлушч, які пакрывае нутро,


І складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, і ўвесь тлушч над ім,


I возьмеш кроў, якая на ахвярніку, і алей памазаньня, і пакропіш Аарона і сыноў ягоных, і адзеньне ягонае, і адзеньні сыноў ягоных з ім; і будзе асьвячоны ён і адзеньне ягонае, і сыны ягоныя, і адзеньні сыноў ягоных з ім.


і адзін бохан хлеба, і адно печыва хлеба, [зробленае] на алеі, і адну аладку з каша праснакоў, які перад абліччам ГОСПАДА,


Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай.


І сьвятар возьме адно ягня, і складзе яго ў ахвяру аднагараджэньня, і [возьме] лог алею, і прынясе ўсё гэта, патрэсваючы перад абліччам ГОСПАДА.


І кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў [Самуэль]: «Вось тое, што пакінутае. Палажы перад сабой і еш, бо гэта раней захавана для цябе, калі я вырашыў склікаць людзей». У той дзень елі разам Саўл з Самуэлем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы