Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 28:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 I зробіш на прыполе ейным яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, на прыполе ейным наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 на прыполе яе зрабі яблыкі зь нітак блакітнага, яхантавага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вакол па прыполе яе; чашачкі залатыя пасярод іх вакол:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 А на краях пакрывала ўнізе вакол зробіш быццам пунічныя яблыкі з гіяцынту, пурпуру і чырвані, дабавіўшы пасярэдзіне залатыя званочкі,

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 28:33
7 Крыжаваныя спасылкі  

У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.


Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была тры локці. Вакол галавіцы было сплеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сплеціва.


І зрабіў яблыкі гранатовыя па два шэрагі кругом кожнага сплеціва вакол галавіцы на версе слупа. І такім самым спосабам аздобіў другі слуп.


I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкай работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася.


залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола.


Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы