Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 23:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладыкі, Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Тры разы ў год кожны твой мужчына хай пакажацца перад абліччам Госпада, Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 23:17
11 Крыжаваныя спасылкі  

Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].


Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА, Бога Ізраіля.


І калі Ён меў дванаццаць гадоў, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята.


Праходзячы далінаю дрэваў бальзамовых, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.


калі ўвесь Ізраіль прый­дзе, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем у вушы іхнія.


але месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, з усіх каленаў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць, будзеце шукаць, і туды прыходзіць,


Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць [сьвяты] Мае.


Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!


куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,


Калі вы прыходзіце перад аблічча Маё, хто жадае, каб вы тапталі панадворак Мой?


Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу аблічча Бога?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы