Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 22:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Калі хто аддасьць блізкаму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якое-небудзь іншае быдла на захаваньне, а ён памрэ, альбо будзе пашкоджаны, альбо зьведзены, так што ніхто гэтага ня ўбачыць, -

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Калі хто даручыць блізкаму свайму дзеля захавання асла, вала, авечку або якую другую жывёлу, а яна памрэ або пакалечыцца, або будзе захоплена ворагамі, і ніхто гэта не ўбачыць,

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 22:10
6 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.


Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?


а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.


Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: «Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне ні пра што ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у руку маю.


Пра ўсялякую рэч, [пра якую] няма згоды, пра вала, пра асла, пра авечку, пра плашч, пра ўсялякую згубу, пра якую [нехта] скажа, што яна яго, справа абодвух мае прыйсьці да Бога. Каго прызнае вінным Бог, той заплаціць бліжняму свайму падвойна.


тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і прыйме гэтую [прысягу] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы