Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 18:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 I распавёў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў ГОСПАД з фараонам і Эгіптам з прычыны Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія напаткалі іх у дарозе, і як выбавіў іх ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І расказаў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў Гасподзь з фараонам і зь Егіпцянамі за Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія спаткаліся ім на дарозе, і як уратаваў іх Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І Майсей расказаў цесцю свайму ўсё, што зрабіў Госпад фараону і егіпцянам дзеля Ізраэля, і пра ўсякія цяжкасці, што здарыліся з імі ў дарозе, і як вызваліў іх Госпад.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 18:8
23 Крыжаваныя спасылкі  

Бо як я прыйду да бацькі майго, а хлопца ня будзе са мною? Няхай ня ўбачу я ліха, якое спаткае бацька мой».


І цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць, няхай ня будуць малымі перад абліччам Тваім усе цяжкасьці, якія спаткалі валадароў нашых, князёў нашых, сьвятароў нашых, прарокаў нашых, бацькоў нашых і ўвесь народ Твой ад дзён валадароў Асірыі аж да дня гэтага.


I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.


Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.


Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка


Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.


«Я прыбраў цяжар з плячэй ягоных, рукі ягоныя вольныя ад кашоў.


Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].


Правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, праславілася моцаю; правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, скрышыла ворага.


I сказалі ім сыны Ізраіля: «Лепш бы мы памерлі ад рукі ГОСПАДА ў зямлі Эгіпецкай, калі мы сядзелі пры катлах з мясам, калі мы елі хлеб да насычэньня! Бо вы вывелі нас у гэтую пустыню, каб памерла з голаду ўся царква гэтая».


I пачуў Етра, сьвятар Мадыянскі, цесьць Майсея, пра ўсё, што зрабіў Бог для Майсея і Ізраіля, народу Свайго, бо вывеў ГОСПАД Ізраіля з Эгіпту.


I глянуў Бог на сыноў Ізраіля, і даведаўся Бог [пра справы іхнія].


Калі пойдзе анёл Мой перад табою, і прывядзе цябе да Амарэя, Хета, Пэрэзэя, Хананейца, Хівея і Евусэя, і Я выгублю іх,


Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».


I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і выведу войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай праз суды вялікія.


I даведаюцца Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД, калі выцягну руку Маю на Эгіпет і выведу сыноў Ізраіля спаміж іх».


І паслаў Майсей з Кадэшу паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Я — брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія спаткалі нас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы