Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 18:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І бачыў цесьць Майсееў усё, што ён робіць зь людзьмі, і сказаў: што гэта такое робіш ты зь людам? навошта ты сядзіш адзін, а ўсе людзі стаяць перад табою з раніцы да вечара?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Калі цесць яго ўбачыў гэта, а менавіта ўсё, што ён рабіў у народзе, сказаў: «Што гэта такое, чым ты займаешся ў народзе? Чаму ты адзін сядзіш, а ўвесь народ стаіць перад табой з ранку аж да вечара?»

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 18:14
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі пры браме. І кожнага, хто з нейкай справай судовай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і казаў: «З якога ты гораду?» Той казаў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля».


I сталася назаўтра, і сеў Майсей судзіць народ, і стаяў народ перад Майсеем з раніцы да вечара.


I сказаў Майсей цесьцю свайму: «Бо прыходзіць народ да мяне, каб пытацца ў Бога.


I судзілі яны народ у кожным часе, справу цяжкую прыносілі да Майсея, а кожную справу малую судзілі самі.


Яны пакінулі яго пад вартай, бо ня ведалі, што з ім зрабіць.


Сыны Кенэя, цесьця Майсея, выйшлі з гораду Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню Юды, якая на поўдзень ад Араду, і там абжыліся з народам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы