ВЫХАД 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)18 I мералі гомарам, і не было лішку ў таго, хто сабраў больш, і не было нястачы ў таго, хто [сабраў] менш. Кожны сабраў паводле таго, колькі яму зьесьці. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)18 і мералі гаморам, і ў таго, хто сабраў многа, ня было лішняга, і ў таго, хто мала, ня было нястачы: кожны сабраў, колькі яму зьесьці. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)18 І змералі гаморам; і ў таго, хто сабраў больш, не было лішняга, а ў таго, хто сабраў менш, не было нястачы, але кожны сабраў, колькі мог з’есці. Глядзіце раздзел |