Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 50:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 I бачылі браты Язэпа, што памёр бацька іхні, і сказалі: «А што, калі зьненавідзіць нас Язэп і адплочваючы, адплоціць нам за ўсё тое ліха, якое мы яму зрабілі?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І ўбачылі браты Язэпавыя, што памёр бацька іхні, і сказалі: што, калі Язэп зьненавідзіць нас і захоча адпомсьціць нам за ўсё ліха, якое мы яму зрабілі?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Па смерці бацькі Якуба браты Язэпа баяліся і казалі паміж сабой: «Каб часам не ўспомніў ён пра несправядлівасць, ад якой пацярпеў, ды не адпомсціў нам за ўсё ліха, што мы ўчынілі».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 50:15
13 Крыжаваныя спасылкі  

Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.


Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?


І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!


А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.


Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,


I ўзяў іх пад варту на тры дні.


I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.


I вярнуўся Язэп пасьля пахаваньня ім бацькі свайго ў Эгіпет, ён і браты ягоныя, і ўсе, што ўзыходзілі з ім хаваць бацьку ягонага.


I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: «Бацька твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы:


I яны ўбачылі яго здалёк, перш, чым ён наблізіўся да іх, і змовіліся супраць яго, каб усьмерціць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы