Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 44:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 І возьмеце таксама гэтага ад аблічча майго, і здарыцца з ім няшчасьце, і заведзіцё вы сівізну маю ў горы ў апраметную”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 калі і гэтага забераце з вачэй маіх, і станецца зь ім няшчасьце, дык зьведзяце вы сівізну маю зь бядою ў магілу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Калі возьмеце і гэтага ад мяне, ды яму што здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю са смуткам у апраметную”.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 44:29
8 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную».


А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся».


І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і Я пакіну іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу. І прыйдуць на яго шматлікія нягоды і ўціскі, і ён скажа ў той дзень: “Ці ж не за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя нягоды на мяне”.


I станецца, што ён убачыць, што няма хлопца, і памрэ, і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, бацькі нашага, са смуткам у апраметную.


I сказаў ім Якуб, бацька іхні: «Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта [гора] на мяне прыйшло!»


I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: «Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную». I плакаў па [Язэпе] бацька ягоны.


А Бэн’яміна, брата Язэпа, не паслаў Якуб з братамі ягонымі, бо сказаў: «Каб не здарылася з ім няшчасьце».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы