Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 37:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I сказаў ім Рубэн: «Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго», каб выбавіць яго ад рукі іхняй, каб вярнуць яго бацьку ягонаму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І сказаў ім Рувім: не пралівайце крыві; кіньце яго ў роў, які ў пустыні, а рук не накладайце на яго. Гэта казаў ён, каб выратаваць яго з рук іхніх і вярнуць яго да бацькі ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 «Не будзем забіваць яго. Не пралівайце крыві, але ўкіньце яго ў гэтую студню, якая ёсць на пустыні, і рукі свае захаваеце нявіннымі». Гэтак казаў, хочучы вырваць яго з рук іх і вярнуць бацьку яго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 37:22
9 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў [Госпад]: «Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына твайго, адзінага твайго».


I пачуў [гэта] Рубэн, і выбавіў яго з рук іхніх, і сказаў: «Не забівайма душы».


I сталася, калі Язэп прыйшоў да братоў сваіх, яны зьнялі з Язэпа адзеньне ягонае, шату каляровую, якая была на ім.


I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».


I на выбраных сыноў Ізраіля Ён ня выцягнуў рукі Сваёй. I яны бачылі Бога, і елі, і пілі.


І хоць Эльнатан, Дэлая і Гемарыя прасілі валадара не паліць скрутак, ён іх не паслухаў.


Пілат, бачачы, што няма ніякай рады, але замяшаньне стаецца яшчэ большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад натоўпам, кажучы: «Бязьвінны я ў крыві Праведніка Гэтага. Вы глядзіце».


А ў той час валадар Ірад падняў руку, каб рабіць зло некаторым з царквы,


але, забіваючы, забі яго. Рука твая няхай будзе першай, каб забіць яго, а рука ўсяго народу — пасьля [цябе].


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы