Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 34:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І пасваячцеся з намі, дочак вашых дайце нам, а дочак нашых бярыце сабе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 параднецеся з намі: аддавайце за нас дачок вашых, а нашых дачок бярэце сабе;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Пасваячцеся з намі: дачок вашых выдавайце за нас, а дачок нашых вазьміце сабе.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 34:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў Лот, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: «Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад». І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.


і я прывяду цябе да прысягі на ГОСПАДА, Бога неба і Бога зямлі, што ты ня возьмеш жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву,


I сказала Рэбэка Ісааку: «Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дочак зямлі гэтай, дык навошта мне жыцьцё?»


I з намі жывіце, і зямля гэтая будзе перад абліччам вашым, жывіце і гандлюйце ў ёй, і бярыце яе [на ўласнасьць]».


I гаварыў Гамор з імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку.


І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі.


няўжо мы будзем ізноў парушаць прыказаньні Твае і сваячыцца з народамі брыдотаў гэтых? Ці не загневаешся Ты на нас аж да выгубленьня, так што ня будзе ані рэшты, ані ўратаванага?


Ня будзеш з імі мець сужонстваў; сынам іхнім не аддасі за жонку дачкі сваёй і ня возьмеш ад іх дачкі для сына свайго,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы