Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 32:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 I даў у рукі слугам сваім кожную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: «Ідзіце перада мною і трымайце адлегласьць паміж чарадой і чарадой».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І даў у рукі рабам сваім кожны статак асобна і сказаў рабам сваім: ідзеце перад мною і пакідайце адлегласьць ад статку да статку.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 і перадаў у рукі паслугачоў сваіх кожны статак паасобку, і сказаў рабам сваім: «Ідзіце перада мною, і хай будзе прамежак паміж кожным статкам».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 32:16
9 Крыжаваныя спасылкі  

вярблюдзіцаў дойных з вярблюдзянятамі іхнімі трыццаць, кароў сорак і валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць і асьлянят дзесяць.


I загадаў першаму, кажучы: «Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?",


і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”». Бо ён казаў: «Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзе перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё».


Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.


Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе,


І навучае яго пра такі парадак Бог ягоны, і вучыць яго.


Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.


І сказала яна слугам сваім: «Вы ідзіце наперадзе, а я вось буду ісьці за вамі». А мужу свайму Навалю не сказала нічога.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы