Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 31:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I было ў часе параваньня авечак, і ўзьняў я вочы мае, і бачыў у сьне, і вось, бараны, якія ўскочылі на авечак, былі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Аднаго разу ў такую пару, калі быдла зачынае, я паглядзеў і ўбачыў у сьне, і вось казлы, якія падняліся на быдла, пярэстыя з плямкамі і стракацінамі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Пасля таго як надышоў час апладнення статка, узнёс я вочы мае і ўбачыў у сне, што самцы, якія пакрываюць самак, — пярэстыя, крапкаваныя і плямістыя.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 31:10
11 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў яму Бог у сьне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.


I сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.


I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.


I сказаў мне анёл Божы ў сьне: “Якубе!” І я сказаў: “Вось я!”


I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе.


I прыйшоў Бог да Лявана Арамейца ў сьне ўначы, і сказаў яму: «Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога».


I забраў Бог статак у бацькі вашага, і даў яго мне.


I сьніў Язэп сон, і расказаў братам сваім, і яны яшчэ больш зьненавідзелі яго.


У Гібэоне зьявіўся Салямону ўначы ў-ва сьне ГОСПАД, і сказаў Бог: «Прасі тое, што [хочаш], і Я дам табе».


І Ён сказаў [ім]: «Слухайце словы Мае. Калі бу­дзе ў вас прарок ГОСПАДА, Я аб’яўлюся яму ў відзежы, і ў снах буду прамаўляць да яго.


Калі паўстане сярод цябе прарок або той, які сьніць сны, і пакажа табе знак або цуд.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы