Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 30:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё ў мяне, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 І гаварыцьме перад табою справядлівасьць мая ў наступны час, калі прыйдзеш паглядзець узнагароду маю. Кожная каза ня з плямкамі, і авечка ня чорная, гэта крадзенае ў мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 І праявіцца для мяне заўтра справядлівасць мая; калі ты прыйдзеш, каб паглядзець на плату маю: кожная каза, якая не будзе крапкаваная і плямістая, ды кожная авечка, якая не будзе чорная, хай будуць доказам украдзенага мною».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 30:33
8 Крыжаваныя спасылкі  

Бо памножыліся правіны нашыя перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супраць нас; бо правіны нашыя з намі, і беззаконьні нашыя мы ведаем.


і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.


І даў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, паводле чыстасьці рук маіх мне аднагародзіў,


А ГОСПАД аднагародзіць кожнаму паводле праведнасьці ягонай і вернасьці ягонай. Аддаў цябе сёньня ГОСПАД у рукі мае, але я не хацеў выцягнуць рукі маёй на памазанца ГОСПАДАВАГА.


I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.


Бо ты абшукаў усе рэчы мае. Ці знайшоў ты нешта з рэчаў дому свайго? Палажы іх тут перад братамі маімі і братамі тваімі. Няхай яны рассудзяць паміж намі двума.


Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата.


I сказаў Ляван: «Няхай будзе паводле слова твайго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы