Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: «Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 І задрыжаў Ісаак вельмі вялікім дрыжаньнем і сказаў: хто ж гэта, які дастаў дзічыны і прынёс мне, і я еў з усяго, перш чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? ён і будзе дабраславёны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Ізаак устрывожыўся надта і спытаўся: «Дык хто гэта быў, хто толькі што прынёс мне ўпаляваную дзічыну, і я еў яе перш, чым ты прыйшоў? І я дабраславіў яго, і ён будзе дабраславёны!»

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:33
14 Крыжаваныя спасылкі  

Бо нязьменныя дары і пакліканьне Божае.


Вераю ў будучае Ісаак дабраславіў Якуба і Эзава.


Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,


Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.


Сэрца маё трапеча ў-ва мне, і жахі сьмерці напалі на мяне;


Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.


Калі я ўзгадваю гэта, я палохаюся, і дрыжаньне калоціць цела маё.


I сказаў ГОСПАД ёй: «Два народы ў жываце тваім, і два народы выйдуць з нутра твайго; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму».


I сказаў той: «Брат твой прыйшоў падступна і ўзяў дабраславеньне тваё».


I паклікаў Ісаак Якуба, і дабраславіў яго, і загадаў яму, і сказаў яму: «Не бяры сабе жонкі з дачок Ханаану.


Вось, дабраслаўляць прывёў Ён мяне, і Ён дабраславіў, і я не стрымаю гэтага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы