Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 26:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I выбраўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не спрачаліся за яе; і назваў яе імя Рэхавот, і сказаў: «Бо цяпер пашырыў нас ГОСПАД, і мы будзем памнажацца ў гэтай зямлі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І ён рушыў адсюль і выкапаў іншы калодзеж, за Які ўжо не спрачаліся; і даў яму імя: Рэхавот; бо, сказаў ён, цяпер Гасподзь даў нам прасторнае месца, і мы памножымся на зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 26:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

І Я павялічу цябе вельмі, вельмі, і выведу з цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе валадары.


I выкапалі другую студню; і спрачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя Сітна.


І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся супольнасьцю народаў,


А імя другога назваў Эфраім, бо казаў: «Распладзіў мяне Бог у зямлі нядолі маёй».


У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.


Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.


Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне.


Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.


І сыны Ізраіля пладзіліся, і нараджаліся, і памнажаліся, і ставаліся вельмі-вельмі магутнымі, і напоўнілася імі зямля.


Пашыр месца намёту твайго, расьцягні пакрыцьці жытла твайго, ня стрымлівай сябе, папусьці даўжэй вяроўкі твае, умацуй калкі твае.


Бо ты пашырышся направа і налева, і насеньне тваё возьме ў спадчыну народы і заселіць гарады спустошаныя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы