Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 24:49 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

49 I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

49 І цяпер скажэце мне: ці маеце вы намер зрабіць ласку і праўду гаспадару майму, ці не? скажэце мне, і я павярнуся направа альбо налева.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

49 Дзеля таго, калі акажаце ласку і вернасць гаспадару майму, паведамце мне, калі ж іншае вам даспадобы, і пра гэта скажыце мне, каб падаўся я направа або налева».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 24:49
6 Крыжаваныя спасылкі  

Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.


I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.


Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,


Просім, дазволь прайсьці праз зямлю тваю. Ня пой­дзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў. Мы пойдзем шляхам валадарскім, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх».


“Дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю. Я пайду гасьцінцам, ня збочу ані ўправа, ані ўлева.


Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы