Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 19:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 І сталася, калі Бог зьнішчыў гарады гэтай ваколіцы, узгадаў Бог пра Абрагама, і выслаў Лота спаміж руйнаваньня, калі руйнаваў гарады, у якіх жыў Лот.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 І было, калі Бог зьнішчаў гарады навакольля гэтага, успомніў Бог пра Абрагама, і выслаў Лота спасярод зьнішчэньня, калі бурыў гарады, у якіх жыў Лот.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Так вось Бог, калі нішчыў гарады гэтай мясцовасці, памятаючы пра Абрагама, вызваліў Лота ад пагібелі ў гарадах, у якіх ён пражываў.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 19:29
21 Крыжаваныя спасылкі  

Ня дзеля праведнасьці тваёй і ня дзеля шчырасьці сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за бязбожнасьць народаў гэтых ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад абліччам тваім, каб споўніць слова, якое Ён абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.


І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.


Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля доб­расьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!


а праведнага Лота, крыўджанага бессаромным ладам жыцьця беззаконьнікаў, выбавіў,


Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.


ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.


Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;


Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,


Бо Ён узгадаў слова сьвятое Сваё да Абрагама, слугі Свайго,


І я сказаў лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі вартаваць пры брамах, каб сьвяціць дзень супачынку. Таксама гэта ўзгадай пра мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне паводле вялікасьці міласэрнасьці Тваёй!


Узгадай пра мяне, Божа мой, дзеля гэтага і ня вытры добрых учынкаў маіх, якія я зрабіў для Дому Божага і для абслугі яго.


I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,


І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.


Ён памятае на вякі запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,


І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лота.


але таму, што ГОСПАД любіць вас і захаваў прысягу, якою прысягнуў бацькам вашым, і Ён вывеў вас рукою моцнаю, і вызваліў вас з дому няволі, з рукі фараона, валадара Эгіпецкага.


Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбожнасьць ягоную, і на грахі ягоныя,


і калі пасярод яе будуць тры чалавекі гэтыя, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, яны захаваюць [толькі] саміх сябе, а зямля станецца пусткаю.


Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы