Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 16:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 ён будзе сярод людзей дзікі асёл: рукі яго на ўсіх, і рукі ўсіх на ім; жыцьме ён перад абліччам усіх братоў сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Ён будзе чалавекам, падобным да дзікага асла, будзе ён ваяваць супраць усіх і ўсе супраць яго: і будзе ён ставіць палаткі ва ўсіх акругах братоў сваіх».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 16:12
7 Крыжаваныя спасылкі  

I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку.


І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён.


і з мяча свайго будзеш жыць, і брату свайму будзеш служыць. І станецца, што ты запануеш, і скінеш ярмо ягонае з шыі сваёй».


I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахошчы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.


І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі.


Вось, як аслы ў пустыні, выходзяць [небаракі] на працу сваю, шукаючы хлеб для дзяцей у стэпе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы