АСІІ 9:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)8 Прарок, [які быў] вартаўніком Эфраіма пры Богу маім, [стаўся] пасткай птушкалова на ўсіх шляхах ягоных; варожасьць у доме бога ягонага. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)8 Яфрэм - вартаўнік каля Бога майго; прарок - сетка птушкалова на ўсіх дарогах ягоных; змуста - у доме Бога ягонага. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)8 Цікуе Эфраім, народ Бога майго, — на прарока; на ўсіх яго дарогах — лавецкае сіло, варожасць — у самім доме Бога яго. Глядзіце раздзел |