АБАКУМА 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)16 Дзеля гэтага ён складае ахвяру нерату свайму і кадзіць трыгубіцы сваёй, бо праз іх тлустая частка ягоная і сытая ежа ягоная. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)16 За тое прыносіць ахвяры сеткі сваёй і кадзіць нерату свайму, бо ад іх тлустая частка яго і раскошная ежа ягоная. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)16 Дзеля таго ахвяру ўскладае нерату свайму і прыносіць ахвяру сетцы сваёй, бо дзеля іх здабыў ён багатую здабычу і тлустая страва яго. Глядзіце раздзел |
Бо, выконваючы, мы выканаем усе словы, якія выйшлі з вуснаў нашых, і будзем кадзіць валадарцы неба, і будзем выліваць для яе ахвяры вадкія, як рабілі мы, і бацькі нашыя, валадары нашыя і князі нашыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і мы былі насычаны хлебам, і было нам добра, і ліха мы ня бачылі.
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.