Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСУСА 8:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 А валадара Гаю павесіў на дрэве аж да вечара. На заходзе сонца загадаў Егошуа зьняць парэшткі ягоныя з дрэва, і кінулі яго каля ўваходу ў брамы гораду і накідалі над ім купу камянёў, якая [захавалася] да сёньня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 а цара Гайскага павесіў на дрэве да вечара; а пасьля заходу сонца загадаў Ісус, і зьнялі труп яго з дрэва, і кінулі каля брамы гарадское, і накідалі над ім крушню каменьня, якая захавалася да сёньня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 А цара Гайскага павесіў на дрэве аж да вечара; на захадзе сонца загадаў Ешуа, і знялі труп яго з дрэва, і кінулі яго ля самага ўваходу ў брамы горада, накідаўшы над ім вялікую кучу камянёў, якія захаваліся да сённяшняга дня.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 8:29
14 Крыжаваныя спасылкі  

І яны ўзялі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вельмі вялікую купу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.


І накідалі на яго купу камянёў вялікую, якая [захавалася] да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня.


А анёл Госпада адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.


Госпад праваруч цябе ў дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,


Ён вылівае пагарду на князёў і кідае іх блукаць па пустках без дарогі.


І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.


Тады прыйшоў Гарам, валадар Гезэру, дапамагчы Ляхішу, але Егошуа зьнішчыў яго і ўвесь народ ягоны аж да поўнага вынішчэньня.


І выдаў Лібну ГОСПАД разам з валадаром ейным у рукі Ізраіля, і яны зьнішчылі горад вострывам мяча і ўсіх жыхароў ягоных, і не пакінулі анікога, і ўчынілі валадару Лібны, як зрабілі валадару Ерыхону.


А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.


валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін;


А валадара Гаю схапілі і жывога прывялі да Егошуа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы