ІСУСА 3:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)17 І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)17 І народ пераходзіў насупраць Ерыхона; а сьвятары, якія несьлі каўчэг запавету Гасподняга, стаялі на сухім сярод Ярдана цьвёрдаю нагою. Усе Ізраілевыя пераходзілі па сухім, пакуль увесь народ не перайшоў празь Ярдан. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)17 А народ пераходзіў каля Ерыхона, і святары, якія неслі каўчэг запавету Госпада, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдана цвёрдаю нагою, аж пакуль увесь Ізраэль пераходзіў праз Ярдан па сухім рэчышчы. Глядзіце раздзел |