ІСАІ 7:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)2 І паведамілі дому Давіда, кажучы: «Сірыя стала [табарам] у Эфраіме!» І задрыжэла сэрца [валадара] і сэрца народу ягонага, як хістаюцца дрэвы ў лесе ад ветру. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 І было абвешчана дому Давідаваму, і сказана: Сірыяне разьмясьціліся ў зямлі Яфрэмавай; і пахіснулася сэрца ягонае і сэрца народа ягонага, як хістаюцца ад ветру дрэвы ў лесе. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 І паведамілі яны дому Давідаву, кажучы: «Сірыя стаіць лагерам у Эфраіме!» Затрэслася тады сэрца цара і сэрца яго народа, як трасуцца дрэвы ў лесе ад ветру. Глядзіце раздзел |