Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 36:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 А калі ты скажаш мне: “На ГОСПАДА, Бога нашага, мы спадзяемся”, дык ці ж Ён ня той, якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія і сказаў Юдзе і Ерусаліму: “Перад гэтым [толькі] ахвярнікам будзеце пакланяцца”?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 А калі скажаш мне: на Госпада Бога нашага мы спадзяёмся, - дык ці на таго, чые вышыні і ахвярнікі скасаваў Эзэкія і сказаў Юду і Ерусаліму: «перад гэтым толькі ахвярнікам пакланяйцеся».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 А калі мне адкажаш: “У Госпадзе, Богу нашым, паклалі надзею”, — то ці ж Ён не ёсць Той, Якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія ды сказаў Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам будзеце пакланяцца”?

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 36:7
15 Крыжаваныя спасылкі  

А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца.


Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў Дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.


Ці ня ён, Эзэкія, прыбраў узгоркі Ягоныя і ахвярнікі Ягоныя і сказаў Юдзе і Ерусаліму, кажучы: “Перад адным ахвярнікам будзеце пакланяцца і на ім будзеце кадзіць”?


І калі ўсё гэта скончылася, выйшаў увесь Ізраіль, які знаходзіўся [там], у гарады Юды, і пабілі слупы, і пасеклі астартаў, і разбурылі ўзвышшы і ахвярнікі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне, у Эфраіме і Манасе, аж да канца. І вярнуліся ўсе сыны Ізраіля кожны да ўласнасьці сваёй, у горад свой.


І ўсталі, і павалілі ахвярнікі, якія [былі] ў Ерусаліме, і ўсе [ахвярнікі] каджэньня павалілі і кінулі ў ручай Кедрон.


I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.


А можа скажаце мне: "На ГОСПАДА, Бога нашага, спадзяемся"? Дык ці ж Ён ня Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі панішчыў Эзэкія і сказаў Юдзе і Ерусаліму: "Толькі перад ахвярнікам у Ерусаліме будзеце пакланяцца ГОСПАДУ"?”


А цяпер заключы дамову з гаспадаром маім, валадаром Асірыі, і я дам табе дзьве тысячы коней, калі зможаш знайсьці для іх вершнікаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы