Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 34:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 На [думку] тваю, ці павінен Ён адплаціць [табе], бо ты адкідаеш [гэта]? Бо ты сам, а ня я выбіраеш [казаць гэта]. А калі ведаеш што [больш], скажы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 Ці паводле тваёй развагі Ён павінен даваць? І што ты адкідаеш, тое табе належыць выбіраць, а ня мне; кажы, што ведаеш.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Няўжо табе не будзе адплачана за тое, што ты пагарджаў Ім? Ты ж выбіраць будзеш, а не я; і, калі ты ведаеш штосьці — гавары.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 34:33
20 Крыжаваныя спасылкі  

Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і ў-ва ўсіх бяздоньнях.


Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным.


зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпецкія; бо ён на нагароду ўглядаўся.


Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,


Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму?


Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зьлепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»


Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок паміж чарапкоў зямных! Ці кажа гліна ганчару: «Што ты робіш?», або ці кажа выраб [майстру]: «Ты ня маеш рук»?


Вось, праведнік будзе мець адплату на зямлі, пагатоў бязбожнік і грэшнік.


З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.


Бо Ён паводле ўчынкаў аднагароджвае чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму.


Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю.


Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала?


Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.


Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?”


Людзі разумныя скажуць мне, і чалавек мудры, які слухае мяне, [прамовіць]:


І станецца, калі яны ня будуць хацець узяць келіх з рукі тваёй, каб піць, ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. П’ючы, піць будзеце!


Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [справы твае] перад вачыма тваімі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы